Фота з фэйсбука Вольгі Клімянковай.

Фота з фэйсбука Вольгі Клімянковай.

У Мінску на праспекце Незалежнасці ў суботу, 3 кастрычніка, 15-гадовая дзяўчына з ліцэя БДУ выкінулася з балкона 12-га паверха. Наверсе яна акуратна склала абутак і сумку. Загадзя дзяўчына напісала перадсмяротную запіску на сваёй старонцы у vk.com і выклала відэа ў акаўнце Інстаграм. Запіску дагэтуль можна прачытаць, відэа ўжо знікла.

Дзяўчына напісала запіску на беларускай мове:

«Людзi, бывае, памiраюць/гiнуць/забiваюцца. Мне проста цяжка жыць у гэтай сiстэме сябе. Я ведаю, што яна парушыцца. Не сёння, дык заўтра, праз тыдзень, месяц, тысячагоддзе. Калi Вы не ўпэўнены, што можаце даць дзiцёнку адэкватныя ўмовы жыцця, то зрабiце аборт. Я радая, што сыходжу зараз. Я не настолькi старая. Старая, канечне. Але ж мне не 80, што вельмi добра. Я шмат чаго не паспела, але хiба можна ў жыццi усё паспець? Недасказанасць — яго сутнасць. Смерць — вельмi важная рэч. Я не хачу прыдумляць або разумець прычыну. Я нешчаслiвая. Гэтага мне дастаткова. Вы не зможаце любiць мяне вечна, родныя мае людзi. Так што я буду шукаць шчасце ў iмгненнi. Я палячу скрозь усю вашую любоў. Бо адзiная абсалютная ўзаемнасць у мяне у саманянавiсцi.

Я прашу вас любiць адно аднога i не хаваць гэтай любовi. Не даваць людзям гiнуць. I, хай банальна, але жывiце цяпер у два разы болей. Кожны, жывi маё жыццё!

Я люблю. Я кахаю. Я ненавiджу. Мне гэтага хопiць.

Калi гэта магчыма, я буду прыходзiць да вас у снах, бо столькi хочацца сказаць. Бывайце.

Прабачце, калi ласка».

Як адбылася трагедыя, амаль не вядома. Відавочцы пачулі гучны хлапок і пабачылі цела дзяўчыны на зямлі. Далей на месца прыехала міліцыя, якая ўжо не дапускала мінакоў. Цела забралі толькі ў палову дванаццатай гадзіны, паведамляюць відавочцы.

У ліцэі не змаглі пракаментаваць «Нашай Ніве», што стала прычынай самагубства, патлумачыўшы гэта тым, што дзяўчынка вучылася там толькі месяц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?