Цяпло пачне паступаць у школы і дзіцячыя сады, бальніцы, іншыя медыцынскія і сацыяльныя ўстановы Мінска 6 кастрычніка, у жылых дамах ацяпленне ўключаць з 7 кастрычніка.
Пра гэта паведаміла журналістам выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Марына Малаева.
Такое рашэнне прынята ў сувязі з прагназуемым рэзкім пахаладаннем. На працягу трох-чатырох дзён ацяпленне з'явіцца ва ўсіх жылых дамах сталіцы.
Усе спажыўцы і пастаўшчыкі цяпла Мінска гатовыя да пачатку ацяпляльнага сезона. Пашпарты гатоўнасці атрымалі 117 ЖЭС, а таксама ўвесь жылы фонд, установы адукацыі і аховы здароўя. У горадзе створаны неабходныя запасы топачнага мазуту і іншых відаў паліва.
0
0
0
0
0
0