Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Канстанцін Елісееў заяўляе, што Расія, якую прадстаўляў у Парыжы прэзідэнт Уладзімір Пуцін, спрабавала змякчыць санкцыі, але пазіцыя «нармандскай чацвёркі» засталася нязменнай — адмена санкцый пасля поўнага выканання Мінскіх пагадненняў.

Reuters

Reuters

Пра гэта ён сказаў сёння на брыфінгу ў Кіеве.

«Былі спробы зрабіць любыя рухі для таго, каб калі Мінск не адмяніць, то, па меншай меры, змякчыць санкцыі ЕС супраць Расійскай Федэрацыі. Гэтага таксама не адбылося. Больш за тое, было выразна канстатавана, што санкцыі Еўрапейскага Саюза і міжнароднай супольнасці ў дачыненні да Расіі будуць дзейнічаць да таго часу, пакуль цалкам не будуць выкананы ўсе ўмовы і ўсе ўзгадненні Мінскіх дамоўленасцей», — падкрэсліў Елісееў.

Як адзначыў намеснік кіраўніка АП, расійскі бок спрабаваў пераканаць, што санкцыі да Мінскага працэсу не маюць ніякага дачынення, і Расія за сітуацыю на Данбасе не нясе ніякай адказнасці.

«Наадварот, па выніках перамоваў была падкрэсленая асаблівая адказнасць Масквы за поўную і добрасумленную імплементацыю Мінскіх дамоўленасцей», — заявіў Елісееў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?