Савет НАТА заклікаў РФ «неадкладна спыніць ўдары па ўмеранай апазіцыі» ў Сірыі. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай сёння заяве Паўночнаатлантычнай рады на ўзроўні пастаянных прадстаўнікоў 28 краін альянсу ў Бруселі па выніках праведзенага тут экстранага паседжання па Сірыі, скліканага па запыце Турцыі.

«Паўночнаатлантычная рада сустрэлася сёння, каб правесці кансультацыі па патэнцыйных наступствах апошніх небяспечных расійскіх ваенных дзеянняў у і вакол Сірыі», — гаворыцца ў заяве.

«Саюзнікі выказалі глыбокую заклапочанасць у дачыненні да расейскіх ваенных дзеянняў у Сірыі, у асаблівасці удараў расійскіх ВКС па Хаме, Хомсе і Ідлібе», — гаворыцца ў заяве. У ёй таксама сцвярджаецца, што яны «не былі накіраваныя супраць тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава».

«Саюзнікі заклікаюць Расію неадкладна спыніць ўдары па сірыйскай апазіцыі», а таксама «засяродзіць свае намаганні на барацьбе з ІД, а таксама прасоўваць рашэнне канфлікту шляхам палітычнай перадачы ўлады», адзначаецца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?