Дзясяткі духоўных дзеячаў Саудаўскай Аравіі заклікалі арабскія і мусульманскія краіны аказаць маральную, матэрыяльную, палітычную і ваенную падтрымку джыхаду супраць ўрада Сірыі і яго прыхільнікаў — Расіі і Ірана. Пра гэта ў панядзелак, 5 кастрычніка, паведамляе агенцтва Reuters.

Па дадзеных агенцтва, святары, якія падпісалі адпаведны анлайн-зварот, не афіляваныя з урадам Саудаўскай Аравіі.

«Праведныя воіны Сірыі абараняюць усю ісламскую нацыю. Давярайце ім і падтрымлівайце іх… Бо калі яны прайграюць, божа барані, тады надыдзе чарга адной суніцкай краіны за другой», — гаворыцца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?