Другую запар перамогу ў чэмпіянаце КХЛ атрымала мінскае «Дынама». 5 кастрычніка на сваёй пляцоўцы каманда Любаміра Покавіча выйграла ў астанінскага «Барыса» з лікам 6:2 (0:1, 5:1, 1:0). 

Пасля 16 гульняў «Дынама» з 27 ачкамі займае 7-е месца ў Заходняй канферэнцыі, атрымаўшы 8 перамог (усе ў асноўны час) і 8 паражэнняў (5 — у асноўны час, 2 — у авертайме, 1 — па булітах), розніца шайбаў 41-37. 

Расклад найбліжэйшых матчаў: 8 кастрычніка, «Дынама» — «Северсталь» (Чарапавец); 11 кастрычніка, ЦСКА (Масква) — «Дынама»; 13 кастрычніка, «Тарпеда» (Ніжні Ноўгарад) — «Дынама».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?