Фота Сяргея Гудзіліна

Суд ЕС у Люксембургу ў аўторак ануляваў санкцыі, уведзеныя ў 2012 годзе ў дачыненні да Юрыя Чыжа і двух яго актываў, кампаніі «Трайпл» і футбольнага клуба «Дынама». Як паведамляе Euobserver, Рада Еўропы не прадставіла доказаў таго, што Чыж «фінансава падтрымлівае аўтарытарныя беларускія ўлады ў абмен на садзейнічанне яго бізнэсу».

Юрый Чыж займае першую пазіцыю ў рэйтынгу самых паспяховых і ўплывовых бізнесменаў Беларусі паводле версіі «Ежедневніка».

Раней, у ліпені, Еўрасаюз двойчы скарачаў чорны спіс беларускіх чыноўнікаў і юрыдычных асоб, вывеўшы з-пад санкцый 26 чалавек і чатыры кампаніі, якія належаць Чыжу.

З санкцыйных спісаў выкраслілі у асноўным былых чыноўнікаў, у тым ліку і тых, хто займаў высокія пасады: былую памочніцу прэзідэнта Наталлю Пяткевіч, экс-кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Генадзя Нявыгласа, былога старшыні савета рэспублікі Анатоля Рубінава, былога намесніка кіраўніка МУС Яўгена Полудня, экс-міністра па падатках і зборах Уладзіміра Палуяна, былога старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Леаніда Козіка і т. д.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?