6 сакавіка ў пункце пропуску «Нацыянальны аэрапрот Менск» у часе дагляду паветранага судна, якое прыляцела з Тэль‑Авіва, памежнікамі й супрацоўнікамі мытні затрыманая партыя кантрабанды.

Як высьветлілася, стуард кампаніі «Белавія» спрабаваў увезьці ў Беларусь схаваную ад мытнага афармленьня ў аптэчках парфумную прадукцыю на суму больш за 2 мільёны рублёў.

Парфуму забрала мытня.

Паводле Прэсавага цэнтру Дзяржаўнага памежнага камітэту

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0