Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына пашыла для сябе некалькі новых строяў перад стартам цяперашняй выбарчай кампаніі. Пра гэта яна заявіла падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі.

Лідзія Ярмошына распавяла, як ёй удаецца пастаянна трымаць сябе ў тонусе. «Перш за ўсё трэба падтрымліваць у сябе пазітыўны настрой, як мага больш рухацца. Я шмат гуляю і плаваю, напэўна, гэта і дазваляе мне трымацца ў тонусе», — сказала Лідзія Ярмошына.

Па словах кіраўніка ЦВК, казаць аб сваім адпачынку ёй пакуль рана. Практычна адразу ж пасля падвядзення вынікаў выбараў прэзідэнта Беларусі Лідзія Ярмошына накіруецца на парламенцкія выбары ў сталіцу Азербайджана Баку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру