Міністр абароны ЗША Эш Картэр заявіў, што Злучаныя Штаты не плануюць каардынаваць ваенныя дзеянні з Расіяй, якая, пачынаючы з мінулага тыдня, наносіць авіяўдары па Сірыі, паколькі, на яго думку, стратэгія Масквы ў Сірыі мае глыбокія недахопы.

«Як я ўжо казаў, мы лічым, што Расія абрала няслушную стратэгію — яны працягваюць наносіць удары па цэлях, якія не звязаны з «Ісламскай дзяржавай». Мы лічым, гэта сур'ёзная, трагічная памылка», — заявіў Картэр на прэс-канферэнцыі ў Рыме.

Аднак, паводле яго слоў, ваенныя спецыялісты абедзвюх краін будуць абмяркоўваць базавыя, тэхнічныя пытанні па аперацыі ў Сірыі, якія тычацца, напрыклад, бяспекі пілотаў.

У адказ расійскае міністэрства абароны заявіла, што ЗША, хутчэй за ўсё, не лічаць «Ісламскую дзяржаву» тэрарыстычнай арганізацыяй, раз адмаўляюцца прадастаўляць Расіі звесткі аб раёнах дыслакацыі баевікоў.

«Нашы партнёры з іншых краін, якія ў ІД бачаць рэальнага ворага, што падлягае безумоўнаму знішчэнню, актыўна дапамагаюць нам дадзенымі аб базах, складах, пунктах кіравання і лагерах падрыхтоўкі тэрарыстаў. А тыя, хто мае, па ўсёй бачнасці, іншае меркаванне аб гэтай тэрарыстычнай арганізацыі, пастаянна шукаюць прычыны для адмовы супрацоўнічаць у барацьбе з міжнародным тэрарызмам», — сказаў афіцыйны прадстаўнік расійскага ваеннага ведамства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру