Многія беларускія сем'і сёння атрымалі паштоўкі ад дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. У народзе імгненна ахрысцілі іх «лістамі шчасця».

Такую карэспандэнцыю атрымаў і лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Як напісаў палітык на свой старонцы ў фэйсбуку, «толькі што вывудзіў са скрыні паштоўку».

«Ці ёсць тыя, хто сумняваецца, што паштоўка ў кожную паштовую скрыню? Ці ёсць тыя, хто адмаўляе, што роскід зроблены намаганнямі паштальёнаў і работнікаў ЖЭСаў у іх працоўны час?» — задаецца ён пытаннямі.

«Што тут сказаць?! Не, Шура, не разам мы стваралі гэты эканамічны тупік, не разам руйнавалі парламент і пазбаўлялі людзей права выбару, не разам абкрадалі мільёны людзей праз інфляцыю і дэвальвацыю, не разам стваралі абавязак у 40 мільярдаў даляраў, не разам прыдумлялі Дэкрэт аб дармаедах і пастанову 666… У нас розны выбар і розная шкала каштоўнасцяў», — рэзюмаваў палітык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?