У Берасці адкрыўся наступны сезон курсаў «Мова нанова». Гваздом праграмы першых заняткаў стаў вядомы актор і вядоўца перадачы «Падарожжы дылетанта» Юрый Жыгамонт, дзякуючы ў многім менавіта яго персоне заняткі былі аншлагавымі. Цікавасць слухачоў выклікаў і музычны гурт «Navi» — яшчэ адзін госць са сталіцы.

Выкладчыца Воля Малафеечава кажа пра некаторыя змены ў раскладзе курсаў:

– У нас змяніўся дзень заняткаў, у нас раздзяліліся дні. У суботу будзе «Мова нанова» дзеткам, а ў панядзелкі ўвечары будуць звычайныя нашы курсы «Мова нанова». Спадзяюся, што такі час будзе зручны для людзей пасля працы. Мы збіраемся запрашаць шмат гасцей.

На першыя заняткі «Мовы нанова ў Берасці» прыйшло больш за 60 чалавек, прычым шмат з іх наведалі курсы ўпершыню. Разам з тым для развіцця ініцыятывы берасцейскім вядоўцам патрэбная дапамога, і яны шукаюць валанцёраў для фота- і відэаздымак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?