14 сакавіка Беларуская асацыяцыя журналістаў узнагародзіць пераможцаў творчага конкурсу «Вольнае слова», які арганізацыя ладзіла на працягу 2007 года. Паводле ўмоваў конкурсу, усе лаўрэаты атрымаюць грашовыя прэміі. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў 12.00 ў офісе арганізацыі (пл. Свабоды, 17–304). Запрашаем павіншаваць калегаў!

Конкурс адбываўся ў два этапы. У ім узялі ўдзел каля трох дзесяткаў журналістаў, якія даслалі на «Вольнае слова» каля 150 тэкстаў у розных жанрах.

Спосаб ацэнкі, якім карысталася журы, дазволіў максімальна абстрагавацца ад асабістага стаўлення і сканцэнтравацца на перавагах альбо хібах журналісцкага твору. Кожны тэкст ацэньваўся па 5-бальнай шкале. Колькасць балаў, набраная конкурсным тэкстам, стала вызначальнай пры выбары пераможцаў у наступных намінацыях:

Найлепшы інфармацыйны матэрыял

1 месца:

АЎТАР: Зміцер ПАНЯМОНАЎ («Еўрапейскае радыё для Беларусі»)
ТЭКСТ: «На плошчы Незалежнасці паклалі радыёактыўную плітку»

2 месца:

АЎТАР: Руслан ГАРБАЧОЎ («Іntex-press», Баранавічы)
ТЭКСТ: «Как я был инвалидом»

АЎТАР: Глеб ЛАБАДЗЕНКА («Комсомольская правда» в Белоруссии»)
ТЭКСТ: «Белорусское молоко разошлось в Смоленске за 15 минут»

3 месца:

АЎТАР: Алена НАВАЖЫЛАВА («Белорусские новости», БелаПАН)
ТЭКСТ: «С новым газом, Беларусь!»

Найлепшая аналітычная публікацыя

1 месца:

АЎТАР: Валеры КАРБАЛЕВІЧ («СНплюс. Свободные новости плюс»)
ТЭКСТ: «Инфляция оптимизма»

2 месца:

АЎТАР: Віталь ТАРАС ( «Наша Ніва»)
ТЭКСТ: «Данайскія дары»

3 месца:

АЎТАР: Сяргей ЗАКОННІКАЎ («СНплюс. Свободные новости плюс»)
ТЭКСТ: «Здаровы сэнс падказвае»

Лепшая публікацыя літаратурна-мастацкага жанру

1 месца:

АЎТАР: Сямён ПЕЧАНКО («Наша Ніва»)
ТЭКСТ: «Дзікар і Джулія»

2 месца:

АЎТАР: Алена ЧЭБ («Брестский курьер»)
ТЭКСТ: «Мелочи семейной жизни, или Уикенд без права на отдых»

3 месца:

АЎТАР: Віталь ЦЫГАНКОЎ ( Радыё «Свабода»)
ТЭКСТ: «Нацыянальная ідэя ўлады — «жывіце і ня думайце»

Намінацыя ДЭБЮТ

АЎТАР: Зміцер ПАНКАВЕЦ («Наша Ніва»)
ТЭКСТ: Міхаіл Герчык: «Не спадзяваўся выбрацца адтуль»

«Наш конкурс засведчыў, што ў Беларусі застаюцца журналісты, адданыя прынцыпам аб’ектыўнай журналістыкі і свабоды слова, — лічыць старшыня журы, вядомы беларускі журналіст Юрый Карманаў. — На наш погляд, тэксты-пераможцы адпавядаюць усім стандартам якаснай і дынамічнай журналістыкі».

Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0