Улада1414

«Белтэлекам» прапанаваў «Нашай Ніве», onliner.by і tut.by дадатковую абарону ад DDoS-атак на час выбараў

Дзяржаўная кампанія «Белтэлекам» прапанавала сайту NN.BY дадатковую абарону ад DDoS-атак у дзень прэзідэнцкіх выбараў. Для гэтага, як нам было паведамлена, імі рэалізавана апаратнае рашэнне па ачыстцы ўсяго трафіку ад шкоданоснага. 

Аналагічную прапанову атрымалі іншыя рэсурсы, якія, на думку «Белтэлекама», могуць стаць аб'ектамі ддос-атак у дзень галасавання.

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», хостар NN.BY, кампанія «Экстмедыя», разам з іншымі буйнымі хостынг-правайдарамі і інтэрнэт-рэсурсамі (onliner.bytut.by) атрымалі гэтую прапанову вусна, на сустрэчы з тэхнічнымі спецыялістамі ЦАДа «Белтэлекама». На гэтай сустрэчы правайдарам было паведамлена, што толькі што падрадчыкі скончылі мантаж абсталявання для ачысткі трафіку ад DDoS-атак на ўзроўні цэнтральнага маршрутызатара.

Правайдарам прапанавалі бясплатна абараніць тых нашых кліентаў, якіх звычайна атакуюць. Гэтая паслуга будзе дзейнічаць толькі на час выбараў.

Такім чынам «Белтэлекам» хоча засцерагчыся аб абвінавачванняў у блакаванні і DDoS-атаках.

Ніякіх пісьмовых пагадненняў правайдары з БТК не падпісвалі. Гэта проста добрая воля БТК.

Як паведамілі «Нашай Ніве», ачыстку трафіку ў выпадку DDoS БТК будзе весці ў паўручным рэжыме. 

У дзень выбараў у 2010 годзе NN.BY адбіў DDoS-атаку сваімі сіламі, але доступ да сайта парою быў ускладнены. Вялікая частка сайтаў тады аказалася заблакаваная.

У 2014 годзе NN.BY быў адключаны «Белтэлекамам» на час шэсця на Дзень Волі 25 Сакавіка. Зрэшты, гэта паказаў вынік незалежнага расследавання, БТК не ўзяў на сябе адказнасці за адключэнне. 

Калі ў 2010 ці 2011 гадах ДДоСілі або адключалі доступ з Беларусі да Gmail, Facebook, Vkontakte і г.д., то ў 2014-м дубова адключылі адрас размешчанага ў Беларусі сайта.

Як паказваў traceroute, перадача звестак абрывалася на на asbr3.net.belpak.by. Верагодна, інтэрнэт-рэсурс заблакавалі на шлюзе беларускага дата-цэнтра.

У снежні 2014 у часе фінансавага крызісу былі заблакаваныя шэраг інтэрнэт-рэсурсаў, размешчаных у зоне.бай. У іх лік трапілі Onliner.by, Naviny.by. Што датычыць арыентаваных на беларускую аўдыторыю парталаў, размешчаных за межамі Беларусі, то «Беларускі партызан» лёг, а вось спыніць доступ да «Хартыі-97» зламыснікі да канца так і не здолелі і сайт заставаўся пераважна даступны праз Оперу Турба і іншыя простыя спосабы доступу.

3 кастрычніка DDoS-атака паралізавала працу сайта агенцтва БелаПАН і яго навінавага партала Naviny.by, пасля таго як гэтае выданне змясціла крытычны рэпартаж пра зганянне бюджэтнікаў на «Малітву за Беларусь» з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.

NN.BY забяспечыць вычарпальнае і аб'ектыўнае пакрыццё падзей 11 кастрычніка. 

«Наша Ніва» прыняла прапанову «Белтэлекама» і спадзяецца, што дзень 11 кастрычніка пройдзе без тэхнічных праблем.

Варта адзначыць, што, у адрозненне ад, скажам, «Хартыі-97», сайт «Нашай Нівы», яго сервер, фізічна размешчаны ў Беларусі. Для нас гэта прынцыпова — мы беларуская газета. Гэта таксама патрабаванне заканадаўства. Згодна з указам №60, беларускія юрыдычныя асобы абавязаны размяшчаць свае сайты толькі на тэрыторыі Беларусі. Некаторыя беларускія СМІ дагэтуль гэтага не ажыццявілі, але адпаведна іх сайты, з юрыдычнага пункту гледжання, не маюць афіцыйнага характару.

Нагадаем, што ў выпадку праблем з доступам да NN.BY шукайце нашу інфармацыю на старонках «Нашай Нівы» ў фэйсбуку, Укантакце, у Твітары

Укантакце — vk.com/nasa_niva

Фэйсбук — facebook.com/pages/Наша-Ніва-першая-белар…

Твітар — twitter.com/@nasa_niva

Чытай таксама: Пяць спосабаў трапіць на заблакаваныя сайты (акрамя выключаных сайтаў зоны.by)

Каментары14

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»25

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»

Усе навіны →
Усе навіны

«Да гэтага часу не веру, што выжыў». Расповед адзінага выжылага ў катастрофе самалёта Air India, які разбіўся ў Ахмедабадзе

Хлопца, які ў Лебедзевай бэсціў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска6

Лукашэнка запатрабаваў ад вайскоўцаў вынайсці цуд-машыну для барацьбы з дронамі9

Расіяне запусцілі ў Беларусі дзіўны месенджар — рэгістрацыя па нумары тэлефона, а вось выдаліцца можна толькі калі дазволяць34

Джон Кенэдзі і Роберт Кенэдзі згуляюць на клубным чэмпіянаце свету па футболе ў ЗША. Прычым у адной камандзе

Палавое выспяванне робіцца ўсё больш раннім, а псіхалагічная даросласць — позняй. І гэта праблема4

Дзіцячы цэнтр, які адмовіў дзяўчыне ў працаўладкаванні за беларускую мову, улады праверылі і знайшлі парушэнні2

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране11

«Гэты фэст не толькі для кайфу». Арганізатары фестывалю Tutaka расказалі пра сёлетнія планы і перспектывы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»25

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць