Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у беларускую сталіцу даслалі 5 новых браняваных вадамётаў, якія таксама прызначаныя для разбурэння барыкад.
Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку мінскі рэстаратар Кірыл Валошын. Паводле яго інфармацыі, прывезена не менш за 5 адзінак для УУС Мінгарвыканкама.
Ён жа размясціў і фатаграфію аднаго з такіх браневікоў: «асобны рухавік на вадамёт, відэафіксацыя, кругавы агляд з вядзеннем цэлі, як у знішчальніку і шмат-шмат конскіх сіл».
Прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама пазней абвергла гэтую інфармацыю.
Каментары