president.gov.by

president.gov.by

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на еўрапейскіх дыпламатаў.

Чакаецца, што міністры замежных спраў ЕС прымуць рашэнне ў панядзелак, пасля трох тыдняў складаных перамоваў.

Такім чынам ЕС адрэагуе на памілаванне Лукашэнкам шасці палітычных вязняў у жніўні і правядзенне мірных перамоў па сітуацыі ва Украіне ў лютым.

«У залежнасці ад паводзінаў Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах, рашэнне аб прыпыненні санкцый на працягу чатырох месяцаў будзе афіцыйна прынята ў панядзелак», — сказаў адзін высокапастаўлены дыпламат ЕС, блізкая да перамоваў.

«ЕС неабходна рэагаваць на вызваленне палітвязняў», — адзначыў іншы дыпламат.

Як адзначаюць крыніцы, будуць прыпыненыя санкцыі ў дачыненні да 140 беларускіх чыноўнікаў на тэрмін ад канца кастрычніка да канца лютага 2016 года.

Такім чынам гэтыя асобы змогуць падарожнічаць у краіны ЕС, а іх рахункі будуць размарожаны.

Таксама некаторыя з 25 беларускіх прадпрыемстваў, якія цяпер знаходзяцца пад санкцыямі, атрымаюць права на фінансаванне з боку Еўрапейскага інвестыцыйнага банка.

У той жа час эмбарга на пастаўкі зброі застанецца. Таксама ЕС захавае санкцыі, якія працягваюць у кастрычніку кожнага года на працягу апошніх некалькіх гадоў.

Акрамя таго, чатыры прадстаўнікі беларускіх спецслужбаў, якія падазраюцца ў дачыненні да знікненняў палітычных апанентаў, застануцца пад санкцыямі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?