Як мінімум адзін чалавек загінуў і трое атрымалі раненні ў выніку стральбы ва ўніверсітэце горада Флагстаф у амерыканскім штаце Арызона.

«Стралок затрыманы. Сітуацыя стабілізавалася. Тэрыторыя універсітэта разблакаваная», — паведамляецца ў твітары ўніверсітэта.

Прадстаўнікі навучальнай установы кажуць, што стральба пачалася ў раёне паркоўкі каля аднаго з універсітэцкіх інтэрнатаў.

Паліцыя высвятляе матывы нападу. Пакуль няма інфармацыі аб тым, ці быў загінулы студэнтам ўніверсітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?