16 сакавіка а 18.00 у малой залі к/з «Менск» адбудзецца супольны канцэрт паэтаў‑бардаў Эдуарда Акуліна і Алеся Камоцкага. Вечарына мае стаць падвойнай прэзэнтацыяй: альбому Эдуарда Акуліна «Песьні залатой Крывіі» і заплянаванага да выхаду ў хуткім часе дыску Алеся Камоцкага.

«Песьні залатой Крывіі» Эдуарда Акуліна аб’ядналі ў сабе два папярэднія магнітаальбомы — «Мая Крывія» і «Як яна і я». «Імпрэза, якая адбудзецца 16 сакавіка, — гэта адна з шэрагу прэзэнтацый «Песень залатой Крывіі» заплянаваных у гэтым годзе, і, дарэчы, ня толькі ў Менску, — кажа бард. — Зьбіраюся таксама запісаць новы кампакт‑дыск яшчэ да канца гэтага году, урэшце парадаваць прыхільнікаў маёй паэзіі выхадам новага зборніка вершаў. Да таго ж, мару выдаць сёлета аўтарскую Анталёгію перакладаў сучаснай украінскай паэзіі — «Украінскі майдан», працы над якой былі аддадзеныя апошнія два гады жыцьця».

Алесь Камоцкі ў гэтым месяцы плянуе выдаць альбом «З бацькоўскай кружэлкі». На плытцы будуць савецкія хіты другой паловы ХХ ст., перакладзеныя на беларускую мову.

Пачатак канцэрту а 18.00.

Квіткі ад 10 000 да 18 000. Інфармацыя праз тэл.: (029) 766‑24‑25, 649‑08‑88, (017) 328‑66‑38 (каса к/з «Менск»).

Дар’я Гарошка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0