Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Віктар Лапцеў. Адразу 450 кватэр выдзелена для людзей, якім належыць сацыяльнае жыллё.

Як удакладніў Віктар Лапцеў, у Мінску больш за 800 чалавек мае права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання. Гэта малазабяспечаныя і сацыяльна неабароненыя катэгорыі грамадзян з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў; інвалідаў 1 і 2 груп; сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў і інш. На жаль, у апошнія гады тэмпы будаўніцтва сацыяльнага жылля былі недастатковымі, і чаргавікам даводзілася чакаць яго атрымання 5-7 гадоў.

«У гэтым годзе мы выпрацавалі пэўныя прапановы, яны былі падтрыманыя кіраўніком дзяржавы, і для сацыяльнага жылля выдзелена 450 новых кватэр, якія меліся ў распараджэнні горада, — распавёў намеснік старшыні Мінгарвыканкама. — Цяпер завяршаецца размеркаванне кватэр. Гэта дазволіць больш чым напалову скараціць чаргу на сацыяльнае жыллё. Кватэрамі забяспечаныя ўсе сем'і з дзецьмі-інвалідамі, якія прэтэндавалі на яго атрыманне, і амаль палова дзяцей-сірот».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?