Улады ФРГ заявілі, што колькасць нападаў на жытло для бежанцаў сёлета вырасла ў параўнанні з мінулым годам у тры разы.

Па словах міністра ўнутраных спраў Томаса дэ Мэзьера, усяго нападам падвергліся амаль 500 дамоў, прызначаныя для замежнікаў, якія падалі прашэнні аб прадастаўленні ім палітычнага прытулку.

Міністр адзначыў, што дзве траціны нападаў здзейснілі жыхары суседніх дамоў і раёнаў, у якіх раней не было ніякіх праблем з законам. Рост антыімігранцкіх настрояў у грамадстве дэ Мэзьер назваў ганебным фактам.

Германія разлічвае, што да канца года колькасць мігрантаў, якія прыбылі ў краіну, складзе каля 800 тысяч чалавек. Гэта прыкладна 1% ад цяперашняга насельніцтва краіны. 

Пры гэтым існуюць і прагнозы, паводле якіх лік прашэнняў аб прадстаўленні прытулку можа перавысіць чаканы амаль у два разы і дасягнуць 1,5 млн. Пры гэтым за ўвесь 2014 года нямецкія ўлады атрымалі крыху больш за 200 тысяч такіх заяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?