Кандыдатка ў прэзідэнты ад кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч дала вялікае інтэрв’ю расійскаму выданню «Медуза». Сярод іншага ў кандыдаткі спыталіся: «Лукашэнка не падобны на чалавека, які сыдзе з пасады ў выніку выбараў».

На гэта Таццяна адказала: «Калі ён не хоча сыходзіць, то ў яго яшчэ ёсць варыянт змяніць сваю палітыку. Мы таму і гаворым пра мірныя перамены, бо бачым у гэтым перспектыву і для яго ў тым ліку. Мы прапануем вярнуцца да двух прэзідэнцкіх тэрмінаў - хай у яго будзе яшчэ два тэрміны. Мы ж не кажам, што ў яго няма падтрымкі — пры сумленных умовах гульні ён бы таксама мог перамагчы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0