У Мінску ў 2016 годзе плануецца пачаць ўстаноўку відэакамер на цэнтральных уваходах могілак. Пра гэта паведаміў на пасяджэнні рабочай групы па пытанні ўтрымання і добраўпарадкавання тэрыторыі сталіцы дырэктар УП «Спецыяльны камбінат камунальна-бытавога абслугоўвання» Мікалай Ракевіч.

Паводле слоў спецыяліста, відэаназіранне дазволіць скараціць колькасць правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца на могілках.

У цяперашні час у горадзе вядзецца планавая ўборка могілак. У вывазе смецця з могілак штодня задзейнічана больш за 30 адзінак тэхнікі. Акрамя таго, тут ўстаноўлена звыш за 40 кантэйнерных пляцовак, зроблены капітальны рамонт чатырох грамадскіх туалетаў.

Мікалай Ракевіч таксама распавёў, што сёлета на Вайсковых могілках правялі інвентарызацыю месцаў пахавання. У выніку было выяўлена каля 300 магіл з разбуранымі надмагіллямі. На кожнай з іх усталяваная шыльда, якая інфармуе сваякоў пахаванага аб тым, што надмагілле неабходна прывесці ў належны стан. Калі на працягу ўсталяванага заканадаўствам тэрміну яны не выканаюць патрабаванне, надмагілле адрамантуюць сіламі абслуговай арганізацыі. Пры гэтым сваякі нябожчыка пазбаўляцца права быць пахаванымі ў тым жа месцы. У 2016 годзе інвентарызацыю месцаў пахавання правядуць на ўсіх сталічных могілках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?