ЗША заяўляюць, што расійская авіяцыя не бачыць розніцы паміж умеранай апазіцыяй і радыкальнымі ісламістамі

Расія пагадзілася прыняць удзел у перамовах з ЗША па бяспецы паветранай прасторы ў Сірыі, паведаміў Пентагон.

«Міністэрства абароны атрымала афіцыйны адказ ад расійскага міністэрства на прапанову абмеркаваць бяспеку паветраных аперацый у небе над Сірыяй», - заявіў журналістам прэс-сакратар Пентагона Пітэр Кук.

У цяперашні час прапановы расійскага боку вывучаюцца, растлумачыў Кук. Паводле яго слоў, перамовы, хутчэй за ўсё, адбудуцца ў выходныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?