4 кастрычніка на плошчы Свабоды прайшла акцыя супраць расійскай авіябазы, яна сабрала каля 500 чалавек. За арганізацыю сходу грамадзян Мікалай Статкевіч і Уладзімір Някляеў былі аштрафаваныя на 9 млн рублёў, Вячаслаў Сіўчык на 10 млн 800 тыс., Аляксей Марачкін — 3,6 млн, фота Сяргея Гудзіліна.

Пра фармат акцыі напісаў у сваім фэйсбуку 7 кастрычніка экс-палітвязень і кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 г. Мікалай Статкевіч:

«Прыходзьце 10 кастрычніка а 17-й на плошчу Свабоды! Пакажам сваё стаўленне да iхняга балагану. Холадна не будзе, доўга гаварыць пра даўно зразумелае не выпадае. Лепей пройдзем па горадзе да плошчы Якуба Коласа з нацыянальнымi сімваламi. Мо мiлiцыянты ў iншым раёне меней пад нагамi ў прамоўцаў мiтусiцца будуць».

«Наша Ніва» плануе весці рэпартаж з сённяшняй акцыі, а таксама анлайн-трансляцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?