Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's пацвердзіла доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя рэйтынгі Беларусі на ўзроўні «B-/B», прагноз — стабільны. Аб гэтым гаворыцца ў прэс-рэлізе агенцтва.

У цэлым эксперты агенцтва канстатавалі, што ў Беларусі па-ранейшаму слабыя знешнія пазіцыі, у тым ліку па дзярждоўгу. Разам з тым, адзначае S&P, пазітыўны ўплыў на рэйтынгі аказваюць адносна нізкая даўгавая нагрузка дзяржсектара і верагоднасць фінансавай падтрымкі ад Расіі.

Як паведамляў БелаПАН, на гэтым тыдні Standard & Poor's таксама паведамляла, што прагназуе двухразовы рост праблемных крэдытаў беларускіх банкаў. Сёлета доля праблемных крэдытаў у банкаўскай сістэме Беларусі можа дасягнуць 10%, гаворыцца ў аглядзе, які падрыхтавалі аналітыкі рэйтынгавага агенцтва.

На думку Standard & Poor's, беларуская эканоміка, у значнай ступені залежная ад знешніх фактараў, і сёлетняе аслабленне беларускага рубля «абумовіць пагаршэнне характарыстык фандзіравання банкаўскай сістэмы»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?