Ноч на 10 кастрычніка стала самай халоднай ў сёлетнім асенне-зімовым сезоне: на метэастанцыі «Палеская» (Брэсцкая вобласць) слупок тэрмометра апусціўся да мінус 9,8 градуса. Ранейшы рэкорд гэтай ночы складаў 7,5 градуса марозу (у Брагіне ў 1959 годзе). На самой «Палескай» пабіты рэкорд 36-гадовай даўніны (мінус 4,7 градуса). Абноўлены начны мінімум у двух абласных цэнтрах: Брэсце — 5,7 градуса ніжэй за нуль (было мінус 4,6 градуса 10 кастрычніка 1959 года) і Гродне — мінус 3,7 (3,3 тады ж). 

Папярэдняй ноччу паў рэкорд холаду 129-гадовай даўніны. У 1886 годзе ў Пінску было зарэгістравана 5,3 градуса марозу, у ноч на 9 кастрычніка 2015 года ў Оршы — мінус 5,9. 

У ноч на 8 кастрычніка ў Клічаве паветра ахаладзілася да 8,2 градуса марозу. Ранейшы рэкорд складаў 6,3 градуса ніжэй за нуль («Палеская», 1979 год). 

Гідрамет папярэдзіў, што 11 і 12 кастрычніка ў асобных раёнах начная тэмпература можа апусціцца да мінус 7—9 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?