Паўночная Карэя на маштабным вайсковым парадзе ў Пхеньяне з нагоды 70-годдзя заснавання Працоўнай партыі Карэі паказала міжкантынентальныя балістычныя ракеты далёкага радыусу дзеяння KN-08, перадае «Інтэрфакс» са спасылкай на паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap. Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын заявіў, што краіна гатова супрацьстаяць амерыканскай агрэсіі.

Reuters.com

Reuters.com

Міма ганаровай трыбуны на цэнтральнай плошчы Кім Ір Сэна параднымі разлікамі прайшлі падраздзяленні ўсіх відаў узброеных сіл КНДР. Гледачам прадэманстравалі розныя віды вайсковай тэхнікі — танкі, самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі, баявыя машыны пяхоты. Былі паказаны вырабленыя ў КНДР беспілотныя лятальныя апараты, ракетныя сістэмы розных тыпаў.

Выступаючы на парадзе, лідар КНДР Кім Чэн Ын адзначыў, што яго краіна гатовая супрацьстаяць любой вайне, развязанай ЗША. «Карэйская народная армія стала самай моцнай рэвалюцыйнай сілай, а наша краіна ператварылася ў непрыступную крэпасць і сусветную ваенную дзяржаву», — падкрэсліў Кім Чэн Ын.

Парад суправаджаўся паветраным шоу: група самалётаў выпісала ў небе над Пхеньянам лічбу «70» і эмблему ППК — серп, молат і пэндзаль мастака, якія сімвалізуюць адзінства рабочых, сялян і інтэлігенцыі.

Выкарыстанне ракет з балістычнай тэхналогіяй забаронена КНДР адпаведнымі рэзалюцыямі Рады бяспекі ААН, аднак Пхеньян, нягледзячы на ўведзеныя супраць яго санкцыі за парушэнне рэзалюцый, працягвае развіваць ракетную праграму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?