Сябра Рады Руху «За Свабоду» Леанід Гаравы з Гарадка, што на Віцебшчыне, пазбаўлены акрэдытацыі назіральніка і выдалены з памяшкання для галасавання. 

Рашэнне выбарчай камісіі Гагарынскага выбарчага ўчастка №5 пра гэта было адзінагалосным (15 чалавек). Прынятае яно было «на падставе заяваў» іншых назіральнікаў.

Гаравога абвінавацілі ў тым, што падчас датэрміновага галасавання ён нібыта груба парушаў Выбарчы кодэкс і знарок ствараў перашкоды для працы ўчастковай выбарчай камісіі. Гаворка вядзецца пра «незаконнае патрабаванне права подпісу на аркушы заклейвання шчыліны скрыні, указання месца захавання ўрны для датэрміновага галасавання і бюлетэняў, знаходжанне каля ўрны для датэрміновага галасавання і спробы атрымаць доступ да дакументаабароту ўчастковай камісіі».

Раней акрэдытацыі назіральнікаў былі пазбаўленыя сябры Руху Пётр Маркелаў і Арцём Лява.

Гаравы — паважаны ў горадзе чалавек, былы дырэктар школы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?