Кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч мае намер працягваць палітычную дзейнасць, калі ёй не ўдасца выйграць на цяперашніх прэзідэнцкіх выбарах. Пра свае планы пасля цяперашняй выбарчай кампаніі палітык расказала на фінальным агітацыйным пікеце 10 кастрычніка ў Мінску. 

БелаПАН

БелаПАН

Паводле яе слоў, калі яна не атрымае неабходнай для перамогі колькасці галасоў выбаршчыкаў, то ўсё адно будзе дамагацца ад улады змяненняў у дзяржаўнай палітыцы. 

Караткевіч прызналася, што ёй было няпроста прыняць рашэнне пра ўдзел у прэзідэнцкай гонцы, але яна «ні на хвіліну не шкадуе» пра гэта. Людзі, з якімі яна сустракалася падчас агітацыі, аказалі ёй «велізарную падтрымку» і паказалі на «правільнасць учынкаў», таму што цяперашнія ўлады іх «не чуюць». 

«Так, гэта быў смелы крок, але не хачу сказаць, што я бясстрашны чалавек», — адзначыла яна. Палітык заклікала людзей, гэтак жа як і яна, рабіць «смелыя крокі» на карысць сваёй краіны і будучыні, каб разам дамагацца мірных перамен.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?