Сурвілла, Севярынец, Мілінкевіч, Бураўкін — дзясяткі беларускіх і эўрапейскіх палітыкаў і культурных дзеячоў узялі ўдзел у «Беларускім тыдні» ў Эўрапарлямэнце, прымеркаваным да 90-годьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Фотарэпартаж.


Івонка Сурвілла размаўляе з прыгожымі дзяўчатамі

Два Аляксандры: Мілінкевіч і Лагвінец

Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі

"Вось такія шанцы на выбарах". Намесьнік старшыні Партыі БНФ А. Янукевіч нешта тлумачыць П. Севярынцу

Зьміцер Вайцюшкевіч і яго капэла

10–13 сакавіка ў Страсбургу ў рамках чарговай сесіі Еўрапарламента прайшлі мерапрыемствы ў гонар 90-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі пад назовам «Беларускі тыдзень».

Сярод гасцей «Беларускага тыдня» былі старшыня Еўрапарламенту Ганс-Герт Потэрынг, кіраўнік фракцыі Еўрапейскай народнай партыі Джозэф Доўл, кіраўнік камітэту па замежных сувязях Яцэк Сарыюш-Вольскі.

Праграма ўключала паказ фільму рэжысёра Юр'я Хашчавацкага «Плошча», выставы мастакоў Алеся Марачкіна й Рыгора Сітніцы, фатографаў Ігара Крашэўскага і Адама Тухлінскага, выступ гурту Змітра Вайцюшкевіча «W-Z Orchestra».

Сярод 24 запрошаных беларусаў былі старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла, лідэр апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч, старшыня Партыі БНФ, педагог Лявон Баршчэўскі, эканаміст, намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук, былы палітвязень, лідэр Хрысціянскай Дэмакратыі Павал Севярынец, паэт і дыпламат Генадзь Бураўкін, праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч, прафесар-сацыёлаг Андрэй Вардамацкі.

«Беларускі тыдзень» арганізавала і фінансавала найбуйнейшая фракцыя Еўрапарламенту — фракцыя Еўрапейскай народнай партыі – Еўрапейскіх дэмакратаў.

Прыезд такой прадстаўнічай дэлегацыі зь Беларусі ў Еўрапарламент — унікальная падзея.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0