Да 86 вырасла колькасць ахвяраў двух выбухаў, што прагрымелі раніцай у суботу ў сталіцы Турцыі. Як паведаміў міністр аховы здароўя Мехмет Мюэззінаглу, 186 чалавек у бальніцах атрымліваюць дапамогу, 28 знаходзяцца ў цяжкім стане.

AP

AP

«Каля 10:04 раніцы 10 кастрычніка па неўсталяванай пакуль прычыне адбыліся два выбухі перад Чыгуначным вакзалам Анкары, дзе сабраліся ўдзельнікі мітынгу. Па наяўных дадзеных, 30 чалавек загінулі, 126 нашых грамадзян пацярпелі. Пацярпелыя працягваюць лячэнне ў розных шпіталях горада», - гаворыцца ў заяве.

Выбухі прагрымелі з інтэрвалам у некалькі секунд у раёне эстакады, якая вядзе да цэнтральнага чыгуначнага вакзала. Там гэтай раніцай там пачалі збірацца актывісты прафсаюзных аб'яднанняў для ўдзелу ў мітынгу ў падтрымку міру і супраць тэрарызму. 

Улады не выключаюць версію пра тэрарыста-смяротніка, а таксама пра верагоднасць таго, што ў зоне выбуху можа быць закладзена яшчэ адна бомба. Месца інцыдэнту цалкам ачэплена і вызвалена ад людзей, ўнутры ачаплення працуюць спецыялісты. Выбухам разбураны тратуары, нанесеныя пашкоджанні элементаў канструкцыі эстакады, будынку вакзала, некалькім машынам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0