Кіраўнік перадвыбарнага штаба кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Таццяны Караткевіч Андрэй Дзмітрыеў расказаў, чаму іх каманда не заклікае людзей прыйсці на плошчу вечарам 11 кастрычніка пасля завяршэння галасавання.

Андрэй Дзмітрыеў: «Мы на сёння не бачым магчымасці правесці гэтыя вулічныя пратэсты так, каб арганізаваць бяспеку тых, хто туды прыйдзе, таму мы туды не заклікаем.

А сам я правяду вечар у штабе Таццяны Караткевіч. Мы будзем збіраць звесткі ад нашых назіральнікаў. Мы будзем чакаць звестак выніковых, якія будуць абвешчаныя Цэнтральнай выбарчай камісіяй. Мы збяромся ўсёй камандай, каб вырашаць, як і што рабіць далей».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?