Архіўнае фота Сяргея Гудзіліна
На прэзідэнцкіх выбарах 2015 г. датэрмінова прагаласавалі 36,05%, паведамляе tut.by са спасылкай на ЦВК.
Больш за ўсё выбаршчыкаў прыйшлі на ўчасткі ў Віцебскай вобласці — 39,49%. Таксама ў тройцы лідараў — Гомельская (37,89) і Брэсцкая (37,5%) вобласці.
У сталіцы датэрмінова прагаласавалі 29,49% выбаршчыкаў.
Датэрміновая яўка на мінулых выбарах склала 23,1%, у 2006 г. — 31,3%.
11 кастрычніка — асноўны дзень выбараў.