У 2006 годзе старшыня КДБ палохаў беларусаў «дохлымі пацукамі ў водаправодзе». У 2010 годзе ў гаражы ў Малінаўцы «знайшлі арматуру», але гаспадар гаража дагэтуль ходзіць сабе на свабодзе. Выглядае, што напярэдадні выбараў агучана страшылка-2015.

«Беларускія памежнікі не пусцілі ў краіну каля двухсот грамадзян Украіны, некаторыя з якіх везлі з сабой камуфляваную вайсковую форму, біты, дубінкі і траўматычную зброю», — паведаміў у суботу тэлеканал «Беларусь-1».

У сюжэце паведамлялася, што беларускія памежнікі не прапусцілі з Украіны каля двухсот грамадзян гэтай краіны, якія не маглі растлумачыць мэты свайго прыезду і называлі выдуманых людзей у якасці асоб, якія іх запрасілі.

Паводле «інфармацыі» тэлеканала, некалькі з непрапушчаных асобаў знаходзіліся ў міжнародным вышуку як удзельнікі незаконных ваенных фарміраванняў, сцвярджае тэлеканал. Апошняе ўяўляе сабой поўны нонсэнс.

У Беларусі ў нядзелю пройдуць прэзідэнцкія выбары.

Напярэдадні выбараў 2006 года нагняталася антыпольская істэрыя. Цяпер нагнятаецца варожасць антыўкраінская.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?