Ніл Гілевіч

Учора зьявілася інфармацыя, што народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч перанёс інсульт. У пятніцу мы пазванілі брату Ніла Сымонавіча Міколу Гілю.

«Дзякаваць Богу, сёньня яму ўжо лепей. Цяпер ён у нэўрахірургічнага аддзяленьні пятай гарадзкой бальніцы. Найхутчэй, што прабудзе там да панядзелка ці аўторка, пасьля чаго яго зноў перавядуць у лечкамісію. Толькі вось нядаўна сам ад брата. Мікраінсульт сапраўды быў, але, на шчасьце, без значных наступстваў. Ніл сам ходзіць, на гаворцы гэта таксама не адбілася. Можна сказаць, што пайшоў на папраўку», — кажа М.Гіль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?