Як стала вядома «Беларускім навінам», у ноч на 14 сакавіка ў Рэспубліканскую больніцу Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта быў дастаўлены міністар фінансаў Мікалай Корбут.

паводле нашых зьвестак, у міністра інсульт, яго стан ацэньваецца як цяжкі.

У прэс‑службе Міністэрства фінансаў паведамілі, што Мікалай Корбут знаходзіцца на бальнічным.

«Міністар на бальнічным. Гэта ўсё, што мы можам паведаміць. Усё астатняе — прыватнае жыцьцё. Ніякіх падрабязнасьцяў паведамляцть ня будзем», — сказалі ў прэс‑службе Мінфіна.

У прыёмным аддзяленьні Рэспубліканскім бальніцы на пытаньне пра паступленьні Корбута выклікаў зацяжную паўзу, потым адказалі: «Такую інфармацыю мы паведаміць ня можам».

Беларускія навіны

Мікалай Корбут нарадзіўся 1 лістапада 1948 г. у в. Гутніца на Случчыне. Міністэрства фінансаў узначальвае з 1997 г. Узначальвае таксама Беларускую фэдэрацыю гімнастыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0