Падборка крытыкі, эсэістыкі і рэфлексій у сьвежым нумары «Нашай Нівы» і на сайце nn.by.

Адкрываецца яна тэкстам Аляксея Фралова «Час глухіх». «Пацёмкінская, Бубноўская, Фасадная, Экскаватарная рэстаўрацыя» — якія толькі паняткі ні прыдумвалі неабыякавыя спэцыялісты, каб назваць гэтую праблему...» І ў часы Максіма Багдановіча людзі былі панурыя і народ цёмны, сьляпы быццам крот, але нечапаная архітэктура — натхняла:

Каб залячыць у сэрцы раны,
Забыць пра долі цяжкі глум,
Прыйдзіце да касьцёла Ганны,
Там зьнікнуць сьцені цяжкіх дум.

Але Сьвятая Ганна за дзяржаўнай мяжой. Да менчукоў і гасьцей сталіцы А. Фралоў зьвяртаецца з іншай прапановай: «Падыдзіце ў гэтыя дні да дому В. Дуніна-Марцінкевіча ў Менску на вул.Койданаўскай (Рэвалюцыйнай). Ушануйце клясыка на яго 200-годзьдзе! Ускладзіце кветкі ці вянкі ў памяць пра дом пісьменьніка ў той катлаван, што на яго месцы...»

8 сакавіка ў «Нашу Ніву» прыйшоў электронны ліст з вострава Готлянд, што ў Балтыйскім моры. Пісьменьнік Уладзімер Някляеў даслаў адтуль свой тэкст-прысьвячэньне Ірыне Казулінай (Сабалеўскай): «Жанчыну, якая ўратавала ад сьмерці свайго каханага, 27 лютага 2008 году пахавалі на могілках у вёсцы Тарасава пад Менскам. З гэтага дня ў нас зьявілася месца, да якога ўсе і кожны, хто кахаў і кахае, можа прынесьці кветкі. Гэта ёсьць тое, што можа стаць легендай...»

«Адкуль у беларуса захапленьне тым, што зноў пачаўся перадзел земляў у самым адчувальным рэгіёне Эўропы?» — разважае пра абвяшчэньне незалежнасьці Косава і рэакцыю на яго аўтар, які пажадаў захаваць ананімнасьць і падпісаўся «Сяргей Некасьцян». — «На сымбалічна-эмацыйным узроўні насельнікаў краю аддзяленьне Косава — гэта як аддзяленьне Вільні ад Беларусі. Адбыўся глум з нацыянальных пачуцьцяў. Пікнік у Курапатах і зламаная лава Клінтана — вось, што такое косаўская незалежнасьць з гледзішча сэрбаў...»

Пра яшчэ адну нацыю, якая толькі паўстае, піша Вацлаў Шаблінскі. «Ці стане Тымор нарэшце сапраўды незалежнай краінай, а ня «дзіцем ААН», як яго цяпер называюць?»

Алесь Чайчыц прапануе пабачыць Беларусь у люстэрку расейскіх стэрэатыпаў. На ўласным досьведзе (аўтар ужо доўгі час жыве ў Маскве) ён спазнаў іх цяжар. Аказваецца, сярод нашых ўсходніх суседзяў многія пэўныя, што Беларусь — гэта такая краіна, кшталту Польшчы ці Чэхіі, дзе большасьць насельніцтва складаюць каталікі, апэратары супрацьпаветранай абароны гавораць па-беларуску, а кіраўнік дзяржавы пераходзіць на расейскую толькі ад моцнага хваляваньня. «Што казаць, такія забабоны выклікаюць усьмешку і нават маўклівае сарамлівае нежаданьне іх зьняпраўджваць...»

Выпраўляючыся ў Талін, фотакарэспандэнт «НН» Юлія Дарашкевіч ня думала, што сустрэне там Зянона Пазьняка. Ён быў ганаровым госьцем Кангрэсу новай беларускай дыяспары Эўропы і ЗША. Спадар Зянон зусім не зьмяніўся.

І пры канцы падборкі — канцэрт N.R.M. у фармаце аўдыё, відэа, тэксту і фота. Добрых выходных!

* * *

Газэта «Наша Ніва» і сайт nn.by ня могуць існаваць без ахвяраваньняў чытачоў. У падзяку кожнаму з ахвярадаўцаў мы можам прапанаваць доступ да pdf-вэрсіі газэты. У pdf-архіве знаходзяцца нумары з 2003 году.

Ахвяраваньне можна перавесьці ў любым аддзяленьні банку, на любой пошце. Улічыце, што пры пераказваньні грошай паштовым пераводам пошта спаганяе дадаткова 3 %, а пры пераводзе грошай празь «Беларусбанк» працэнту не бяруць.

На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: «Ахвяраваньне за Інтэрнэт».

У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190 786 828.

У графе «Найменаваньне банку» трэба пісаць: «МГД ААТ «Белінвестбанк», вул. Калектарная, 11, Мінск, код 764».

У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012 206 280 014. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды».

Раздрукаваць банкаўскую квітанцыю (pdf-файл 38Кб, A4).

У графе для пісьмовых паведамленьняў неабходна разборліва пазначыць мэту плацяжа: «ахвяраваньне за Інтэрнэт» і электронны адрас для кантактаў.

З пытаньнямі зьвяртайцеся на [email protected]

* * *

Калі хто хоча атрымліваць папяровую газэту штотыдзень, дасылайце адрасы і грашовыя пераказы.

Паведамляць свае адрасы можна праз тэлефон, факсам, праз пошту ці электронную пошту.

Тэлефоны: (017) 284-73-29, (029) 260-78-32 (МТС), (029) 618-54-84, e-mail: [email protected], [email protected], паштовы адрас: а/с 537, 220050 Менск.

У блянку банкаўскага паведамленьня ці паштовага пераказу, калі ласка, дакладна і разборліва пазначайце ваш адрас, у тым ліку паштовы індэкс і код пад’езду.

З кожным чытачом падпісваецца дамова. Яна заключаецца сама меней на 3 месяцы. Пералік грошай можна рабіць як і раней.

Тыя, хто перакажа 24 000 рублёў за раз, забясьпечаць выхад газэты на тры месяцы. Хто ж мае магчымасьць пераказаць 48 000 рублёў адразу, забясьпечаць публікацыю «НН» адразу на паўгоду.

* * *

Правілы падачы адрасоў

  • Абавязкова падавайце індэкс, бо зь індэксам газэта дойдзе хутчэй.
  • Калі вы жывяце ў вёсцы ці ў мястэчку, пазначайце раён і вобласьць.
  • Ня трэба дасылаць квіток, пакіньце яго ў сябе, гэта вашае пацьверджаньне таго, што вы зрабілі ахвяраваньне.
  • Разборліва падавайце свае зьвесткі.
  • Атрымліваць газэту можна зь любога нумару, толькі паведаміце ў Рэдакцыю свой адрас.

?

На які рахунак пералічаць грошы?

Ахвяраваньне можна перавесьці ў любым аддзяленьні банку, на любой пошце. Улічыце, што пры пераказваньні грошай паштовым пераводам пошта спаганяе дадаткова 3 %, а пры пераводзе грошай празь «Беларусбанк» працэнту не бяруць.

На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: «За газэту «Наша Ніва».

У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190 786 828.

У графе «Найменаваньне банку» трэба пісаць: «МГД ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 764».

У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012 206 280 014. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды».

Раздрукаваць банкаўскую квітанцыю (pdf-файл 38Кб, A4).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0