На мінскім участку, дзе камісіяй кіруе мультымільянер Тапузідзіс, 20% «супраць усіх»

Мінск, Сухарава. Сталічная школа №199.
Выбарчую камісію тут узначальвае асабіста мультымільянер Павел Тапузідзіс, чарговы раз вылучаны на гэты ўчастак «ад працоўнага калектыва бухгалтэрыі «Тытунь-Інвест».
За падлікам галасоў тут сачыў карэспандэнт «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч.
І вось агучаныя вынікі.
Лукашэнка 65%, Караткевіч 5,5%, Гайдукевіч і Улаховіч па 4%. Супраць усіх — 20%.
Па беларускіх мерках, гэта сапраўдная перамога кандыдата «супраць усіх».
Бачныя былі толькі задніцы лічыльнікаў, праверыць абвешчаныя лічбы немагчыма.
Каментары