Назіральніцай на ўчастку 11 горада Рагачоў (Гомельская вобласць) была Ірына Купцэвіч. Яна была вылучаная ад грамадзян, у межах грамадзянскай ініцыятывы «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка».

«Участак у жылым мікрараёне, вельмі звычайны, большасць тых, хто прыйшоў на ўчастак — пажылыя людзі, моладзі было вельмі мала, — расказала яна «Нашай Ніве». — Я назірала і датэрміновае, і асноўнае галасаванне. Ніякіх спробаў фальсіфікацый не заўважана. Камісія паводзіла сябе цалкам карэктна ўвесь час, а пры падліку ў назіральнікаў быў поўны агляд, мы нават маглі перагледзець ужо палічаныя стосы розных кандыдатаў. За сумленную працу камісіі можна толькі падзякаваць, — кажа Ірына Купцэвіч. — Адзіны падазроны момант — працэнт галасоў за Лукашэнку на датэрміновым галасаванні значна большы, чым на асноўным», — адзначае яна.

Колькасць выбарцаў - 2093

Прагаласавала - 1415

Яўка - 67,6 %

Лукашэнка - 924 галасы - 65,3% (на датэрміновым 77,3%)

Караткевіч - 354 галасы - 25%

Супраць усіх - 74 галасы - 5%

Гайдукевіч - 35 галасоў - 2,47%

Улаховіч - 9 галасоў - 0,63%

Сапсаваных бюлетэняў - 19 - 1,3%

Вось копія пратакола: