У Мінску сябры камісіі на ўчастку №8 здзівіліся з'яўленню ў бюлетэнях паштовак з выявай Ісуса Хрыста. Яны выпалі з празрыстай скрыні, куды кідалі бюлетэні ў асноўны дзень галасавання — 11 кастрычніка.

Жанчыны з камісіі, якія падлічвалі галасы, доўга не ведалі, што рабіць з паштоўкамі. Толькі калі бюлетэні для галасавання былі складзеныя ў стосы, паштоўкі з выявай Хрыста прыбралі са сталоў, на якіх вяліся падлікі. 

На ўчастку №8 за Лукашэнку цягам выбараў налічылі 1398 галасоў, за Караткевіч — 192.

Падлікі паказалі, што ў асноўны дзень галасавання Лукашэнка атрымаў над дэмакратычнай кандыдаткай 9-разовую перавагу (876 супраць 94). Хоць калі параўнаць фотаздымкі стосаў з бюлетэнямі, на думку многіх, розніца не выглядае такой вялізнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?