Tribuna.com

Tribuna.com

Увесь сектар Б-12 пакінуў матч адборачнага турніру Чэмпіянату Еўропы ў перапынку гульні. Пра гэта са стадыёна паведамляе карэспандэнт «Нашай Нівы». Фанаты зрабілі гэта ў знак пратэсту супраць затрымання трох заўзятараў за шалікі з Пагоняй.

Сектар Б-12 складаюць фанаты нацыянальнай зборнай Беларусі. Ён падтрымлівае беларускіх футбалістаў як дома, гэтак і за мяжой.

На гульні ў Барысаве на сектары прысутнічала некалькі дзясяткаў чалавек.

Жыхара Мінска Змітра Хведарука, а таксама Віталя Буцько і Юрыя (прозвішча называць не хоча) затрымалі за шалікі з Пагоняй на матчы адборачнага турніру Чэмпіяната Еўропы па футболе. Гульня з Македоніяй адбываецца ў Барысаве.

Пра затрыманне паведаміў журналістам «Нашай Нівы» сам Хведарук. 

Хлоцаў вінавацяць у нібыта непадпарадкаванні міліцыі, вядуць у РАУС.

Архіўнае фота.

Архіўнае фота.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?