Пік крызісу ўжо дасягнуты, расійская эканоміка прыстасоўваецца да новых умоў, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на інвестыцыйным форуме «Расія кліча!».

EPA

Па словах Пуціна, у расійскай эканоміцы, нягледзячы на крызісныя з'явы, усё ж назіраецца пазітыўная дынаміка. У пацверджанне гэтага ён нагадаў, што ў трэцім квартале 2015 упершыню з 2010 года назіраўся прыток капіталу.

«Лічым, што пік калі не пройдзены, то хоць бы дасягнуты — я так мякка скажу, хоць некаторыя калегі лічаць, што пік наогул ужо пройдзены, — сказаў Пуцін, не ўдакладніўшы, каго мае на ўвазе. — У цэлым, расійская эканоміка прыстасавалася да новых эканамічных умоў».

Пуцін пахваліў расійскі ўрад за паслядоўнасць у яго антыкрызіснай палітыцы. Расійскі прэзідэнт адзначыў, што паляпшэнні назіраюцца ў прамысловасці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру