«Беларусь з'яўляецца донарам стабільнасці ў рэгіянальным кантэксце», — заявіў першы намеснік старшыні Нацыянальнага савета Аўстрыі Карлхайнц Копф 13 кастрычніка ў Мінску на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам.

«Хацелася б зазначыць, што Беларусь з'яўляецца не толькі стабільнай краінай (з пункту гледжання палітычнай стабільнасці), але яна і прыкладае намаганні па стабілізацыі сітуацыі ў рэгіёне. Мы вельмі высока цэнім намаганні кіраўніцтва Беларусі, у першую чаргу прэзідэнта, для дасягнення прагрэсу ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне. Гэта цэніцца ва ўсёй Еўропе, і ў Аўстрыі асабліва», — сказаў ён.

Паводле слоў Копфа, ён не хацеў бы замоўчваць, што ў Аўстрыі вядзецца дыялог аб дэфіцыце свабод у Беларусі. «Але я адношуся да тых людзей, якія бачаць пазітыў у яе апошніх кроках, мяркуюць, што трэба падтрымаць Беларусь у гэтым кірунку», — сказаў ён.

Копф мяркуе, што «не трэба весці такую палітыку, калі Беларусі пастаянна пагражаюць санкцыямі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?