У Мінску пачалося грамадскае абмеркаванне генеральнага плана развіцця сталіцы.

Сярод прынцыповых зменаў, якія прапануюць чыноўнікі, — будаўніцтва кальцавой лініі метро. Яна мае з'явіцца вакол другога транспартнага кола.

фота Onliner.by

фота Onliner.by

Раней меркавалася, што чацвёртая лінія метро звяжа Чыжоўку і Вяснянку.

***

Азнаёміцца з экспазіцыяй і іншымі матэрыяламі генеральнага плана Мінска можна ў перыяд з 12.10.2015 па 05.11.2015 (з панядзелка па пятніцу — з 14.00 да 18.00, у суботу і нядзелю — з 10.00 па 15.00) у будынку УП «Мінскграда» па адрасе: г.Мінск, вул. Камсамольская, 8, 2 паверх, каб. 204.

Заўвагі і прапановы будуць прымацца ў перыяд правядзення грамадскага абмеркавання пісьмова ў кнізе заўваг і прапаноў з 14.00 да 18.00 па вышэйпазначаным адрасе, а таксама праз паштовую сувязі і электронную пошту (e-mail: [email protected]).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0