Яшчэ адна беларуская царква далучылася да спісу тых, дзе праводзяць службы на роднай мове. Першая беларускамоўная літургія адбылася сёння ў дамавой святыні ў гонар свяціцеля Кірылы Тураўскага пры Мінскай духоўнай акадэміі. Службу ачоліў протаіерэй Яўген Грамыка.

Ён распавёў, што цяпер богаслужэнні па-беларуску будуць праводзіцца ў царкве два разы на месяц. Службы пачынаюцца звычайна а 6:30 раніцы і разлічаныя на тых, хто хоча трапіць на літургію да пачатку працоўнага дня, а таксама на студэнтаў.

Дагэтуль у Мінску сталыя богаслужэнні па-беларуску праводзіліся ў царкве блажэннай Ксеніі Пецярбургскай раз на месяц і ў Саборы Святых Апосталаў Пятра і Паўла кожную суботу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?