У баскетбольным турніры Адзіная ліга ВТБ другую запар перамогу атрымалі мінскія «Цмокі». Сёння яны выйгралі ў гасцях у авертайме ў «Енісея» з лікам 94:93 (25:19, 12:16, 20:24, 26:24, 11:10).

Джастын Грэй набраў 22 балы, Джарэт Штутц адзначыўся 19 баламі і 11 падборамі.

Нагадаем, у стартавым матчы мінчукі перамаглі ў гасцях казанскі «УНІКС».

У нядзелю «Цмокі» згуляюць на «Мінск-Арэне» з «Зенітам» (17:30).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0