«12 кастрычніка ў перапынку матчу Беларусь - Македонія, які прайшоў на футбольным стадыёне «Барысаў-Арэна», адбылося затрыманне трох заўзятараў зборнай Беларусі. Па версіі заўзятараў, якія знаходзіліся побач, фанатаў затрымалі за наяўнасць шалікаў з выявай гістарычнага герба Беларусі «Пагоня», — гаворыцца ў заяве ФК «Нёман», распаўсюджанай сёння.

fcneman.by

fcneman.by

— Аднак сёння кіраўнік прэс-службы УУС Мінаблвыканкама Аляксандр Данільчанка сказаў, што заўзятары былі затрыманыя не за нашэнне шалікаў з нацыянальнай сімволікай, а за лаянку і непадпарадкаванне міліцыі.

Адным з затрыманых з'яўляецца Віталь Будзько, заўзятар гродзенскага клуба, які на працягу ўжо больш за 30 гадоў любіць футбол, заўзее за сваіх — «Нёман» і Беларусь, усяляк падтрымлівае каманды, як на хатніх матчах, так і на выездзе. У першую чаргу, менавіта для такіх адданых балельшчыкаў і гуляюць каманды.

У нас быў нядаўна утвораны афіцыйны фан-клуб гродзенскага «Нёмана», у стварэнні якога непасрэдны ўдзел прыняў гэты чалавек. У футбольным клубе, а таксама ў асяроддзі актыўных заўзятараў яго добра ведаюць і могуць ахарактарызаваць толькі са станоўчага боку. Яго інтэлігентнасць і добрае выхаванне не дазволілі б яму апусціцца да нецэнзурнай лаянкі, тым больш, што ў беларускай мове, якую выкарыстоўвае для зносін Віталь, няма мацюкальных слоў ні на «П», ні на «Д»… У тое, што здарылася, складана паверыць».

Нагадаем, траім затрыманым фанатам прысудзілі штрафы ў 10 базавых велічынь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0