Трэцюю паразу запар у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі пацярпела мінскае «Дынама».

13 кастрычніка ў другім паядынку шасціматчавай выязной серыі каманда Любаміра Покавіча прайграла ніжагародскаму «Тарпеда» з лікам 1:2 (0:1, 0:0, 1:1).

Пасля 19 гульняў «Дынама» з 27 ачкамі займае 9-е месца ў Заходняй канферэнцыі, атрымаўшы 8 перамог (усё ў асноўны час) і зведаўшы 11 паражэнняў (5 — у асноўны час, 2 — у авертайме, 1 — па булітах), розніца шайбаў 44—44.

Наступныя чатыры матчы «Дынама» таксама правядзе на выездзе: 17 кастрычніка — з «Сібір'ю» (Новасібірск), 19-га — з «Металургам» (Новакузнецк), 21-га — з «Амурам» (Хабараўск), 23-га — з «Адміралам» (Уладзівасток).

Затым будзе восем матчаў у Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?