У Барысаве завяршыўся суд, на якім разглядалі справу фанатаў зборнай Беларусі, у тым ліку і вядомага гарадзенскага фаната Віталя Будзько, які лічыць, што быў затрыманы менавіта з-за сімволікі.
— Выпусцілі? і тое добра. А затрымалі за шалік з зарэгістраванай сімволікай — Пагоняй. Пра што тут яшчэ можна казаць… На відэа, якое глядзелі ў судзе, усё паказана: мы разглядалі шалік. Супрацоўнікі міліцыі мне сказалі: пройдзем, каб ідэнтыфікаваць асобу. Але у мяне быў пашпарт і я паказаў яго. Тады яны вырашылі дзейнічаць інакш.
— У вас столькі матчаў за зборную з гэтым шалікам. Раней затрымлівалі?
— Так, шалік заслужаны. Асабіста мяне не затрымлівалі, а вось маю жонку з ім ужо выводзілі.
— Што пажадаеце іншым фанатам?
— Жадаю ўдачы. А зараз еду дамоў, — дадаў Будзько.