Вынікі выбараў кіраўніка беларускай дзяржавы, на якіх пяты раз перамог Аляксандр Лукашэнка, былі падтасаваныя, а сам працэс галасавання прайшоў з парушэннямі, заявіў спецдакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаш Харасці.

Па выніках праведзеных 11 кастрычніка выбараў прэзідэнта Беларусі перамогу атрымаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, які набраў 83,48% галасоў выбаршчыкаў. Яўка на выбарах склала 87,22%.

«Такія высокія лічбы ніколі не дасягаліся ў ходзе выбараў у Еўропе з моманту спынення існавання Савецкага Саюза. У дакументах назіральнікаў падкрэслена, што нават чацвёра сутак прымусовага галасавання зняволеных, прызыўнікоў і дзяржслужачых, якія былі пазначаны як «датэрміновае галасаванне», не маглі прывесці да такіх лічбаў», — заявіў Харасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?